IV пешая пілігрымка Мазыр - Гомель да Маці Божай Гомельскай
14 - 20 жніўня 2023 года
Гісторыя пілігрымкі Мазыр - Гомель
Пілігрымка Мазыр - Гомель да Маці Божай Гомельскай упершыню прайшла з 10 па 15 жніўня 2020 года. Пілігрымка была заснавана Гомельскім святаром манахам-паўлінам Леанардам Адушкевічам і кс. Паўлам Эйсмантам. У пілігрымцы прынялі ўдзел каля 10 вернікаў з парафій Мазыра, Гомеля, Светлагорска.

Другая пілігрымка адбылася ў перыяд з 9 па 14 жніўня 2021 года. З прычыны эпідэміі каронавіруса другая пілігрымка Мазыр – Гомель мела індывідуальны характар, з гэтай прычыны колькасць удзельнікаў была нешматлікай.

З 3 па 9 жніўня 2022 года пройдзе трэцяя пілігрымка да Маці Божай Гомельскай. Маршрут будзе пралягаць па маляўнічых мясцінах у далінах рэк Прыпяць і Днепр, па лясных сцяжынках, палявых дарожках і шашы. Начаваць удзельнікі пілігрымкі будуць у намётавым лагеры, штодзённая святая Імша будзе цэлебравацца ў палявых умовах.

Пілігрымку можна назваць шляхам перапрашэння і пакаяння па закранутай чарнобыльскай трагедыяй зямлі, на якой з Божай ласкі адраджаюцца каталіцкія парафіі і святыні.

Запрашаем усіх жадаючых!
Абраз Маці Божай Гомельскай

Абраз Маці Божай Гомельскай змешчаны ў алтары часовай капліцы, што знаходзіцца каля новабудоўлі - будучага касцёла Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які ўзводзіцца дзякуючы намаганням Яго Эксэленцыі біскупа Казіміра Велікасельца і дабрачынцаў. Парафія з такой назвай існавала ў Гомелі да 1938 года, калі атэістычныя ўлады ліквідавалі парафію, рэпрэсавалі і забілі святароў, а потым узарвалі і касцёл.


Змешчаны ў капліцы абраз адразу стаў карыстацца асаблівай пашанай не толькі ў Гомелі. Гэтай укрыжаванай Чарнобылем зямлі патрэбна малітва, і Маці Божая атуляе ўсю Гомельшчыну сваёю апекаю і заступніцтвам.


Абраз Маці Божай Гомельскай - гэта спіс абраза Маці Божай Снежнай. Абраз намаляваны алеем на палатне. Багародзіца, стоячы, трымае Дзіцятка Езуса на левай руцэ, падтрымліваючы Яго праваю. Позірк Дзіцяткі скіраваны крыху ўгару, да Маці, правая рука благаслаўляе, а левая трымае закрытую кнігу, на якой відаць крыж і абрэвіатура IHS (Iesus Hominum Salvator - Езус, Збаўца чалавецтва). Твар Дзіцяці антычнага тыпу.


Постаць Маці Божай злёгку павернута ўлева, аднак твар франтальна звернуты да гледача. Твар Багародзіцы незвычайнай прыгажосці, вочы Яе скіраваны крыху щправа ад Дзіцяці, выраз твару поўны годнасці и замілавання. На абраз ускладзена пазалочаная шата з каронами, над якими змешчаны дванаццаць срэбных зорак.

Малітва да Маці Божай Гомельскай
Маці Божая Гомельская, Найсвяцейшая Панна Марыя, просім, будзь нашай дапамогай у зямным жыцці і выпрасі ў Пана Бога нам патрэбныя дары Духа Святога, каб мы жылі ў святасці, сталі перад Богам з чыстай душой і дасягнулі вечнага шчасця ў небе. Амэн.
Чацвёртая пешая пілігрымка да Маці Божай Гомельскай
Інфармацыя аб пілігрымцы
  • Калі: з 14 па 20 жніўня 2023 года
  • Адкуль: пілігрымка вырушае з Мазыра ад касцёла Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які знаходзіцца па адрасе вул. Гогаля, 93А. Перад выхадам адбудзецца Святая Імша. Пачатак Святой Імшы у 8.00 раніцы, старт пілігрымкі ў 9.00.
  • Колькасць дзён: 7 дзён
  • Агульная адлегласць машруту: 170 км
  • Адлегласць штодзённага маршруту: ад 20 да 30 км у дзень
  • Кошт: ахвяра 45 рублёў



Этапы пілігрымкі
1
Панядзелак, 14.08.23
Пілігрымка пачнецца ад касцёла Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. У 8.00 гадзін пачнецца Святая Імша. Пілігрымка вырушае ў 9.00, і будзе праходзіць па поймавых мясцінах ракі Прыпяць. Начлег пілігрымаў будзе арганізаваны на беразе возера Літвін. Адлегласць да месца начлегу - 21 км.
Увага: з сабой неабходна мець дастатковы запас піцця і ўсе неабходныя ў дарозе рэчы, бо на гэтым этапе аўтамабіль суправаджэння сустрэне групу пілігрымаў толькі ў месцы начлегу!
2
Аўторак, 15.08.23
Другі ўчастак шляху будзе праходзіць праз вёску Юравічы, Бярозаўка, Тунеўшчына, Віць.
Начлег будзе арганізаваны ў лясным масіве на краі вёскі Барысаўшчына каля невялікай рэчкі Віць.
Адлегласць: 30 км.
3
Серада, 16.08.23
У трэці дзень наш шлях будзе ляжаць праз вёскі Храпкава, Судкова. У сярэдзіне шляху будзе цэлебравана святая Імша ў Хойніцкім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, будзе арганізаваны абед і час для адпачынку. Далейшы шлях будзе ляжаць па дарозе Р33 Рэчыца - Хойнікі. На начлег мы спынімся недалёка ад экалагічнага помніка "Сосна-каралева".
Адлегласць: 26 км.
4
Чацвер, 17.08.23
За гэты дзень некалькі кіламетраў па трасе Р33, а далей мы заглыбімся ўнутр лесу, і па лясных сцяжынках працягнем наш пуць. Начаваць будзем на ўтульнай палянцы ў лясным масіве.
Адлегласць: 23 км
5
Пятніца, 18.08.23
У пяты дзень мы мы пройдзем вёску Новы Барсук, адкуль, прайшоўшы праз палі, выйдзем да вёскі Смагорын. Начаваць будзем на паляне ва ўрочышчы Сокал.
Адлегласць: 18.5 км.
6
Субота, 19.08.23
У шосты дзень мы пройдзем праз вёскі Вішнёўка, Янаўка, Свірыдавічы, Адамаўка і Заспа. На ноч застанемся на беразе Дняпра.
Адлегласць: 21 км
7
Нядзеля, 20.08.23
У апошні дзень пілігрымкі, пераадолеўшы мост праз раку Дняпро, пройдзем праз вёску Баршчоўка, і па трасе М10 да канца дня прыйдзем у канчатковы пункт нашай пілігрымкі – у капліцу парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі.
Адлегласць: 27 км
Што трэба ўзяць з сабой у дарогу
У гэтым раздзеле прадстаўлены кароткі спіс рэчаў, неабходных у дарозе. Падрабязны чэк-ліст можна спампаваць па спасылцы
Адзенне

  • Лёгкае і зручнае адзенне
  • Галаўны ўбор
  • Цёплыя рэчы для сну/пры пахаладанні
  • Зручны абутак: красоўкі, кеды ці сандалі
Рыштунак

  • Лёгкі заплечнік
  • Намёт
  • Турыстычны кілімок (пенка)
  • Спальны мяшок
  • Лыжка, відэлец, нож, кубак, талерка
  • Ліхтарык
  • Вільготныя сурвэткі
  • Спрэй ад камароў
  • Паўэрбанк
Медыкаменты

  • Лейкапластыр рулонны
  • Лейкапластыр бактэрыцыдны
  • Бінт
  • Прысыпка дзіцячая
  • Раствор хлоргексідіна біглюконат (антысептык)
  • Гарачкапаніжальныя: аспірын, парацэтамол, ібупрафен
  • Болесуцішальныя: анальгін, ібупрафен, кетарол, спазмалгон, дротаверын
  • Іншыя патрэбныя лекавыя сродкі
Малітва

Даведкі можна атрымаць:

+375 (29) 738-92-91 - Ала

+375 (29) 236-63-81 - Кірыл

Група ў Telegram: https://t.me/+PcYnxnwPcktkNWVi

This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website